Хрэст на свабоду (1906, кірыліца)
(1906)
Хрэст на свабоду
Зборнік вершаў
Аўтар: Цётка
1906 год
Іншыя выданьні:
Хрэст на свабоду (Цётка, зборнік)
Прапануем да спампаваньня!
Написаў***
***Гаўрыла
ХРЕСТ НА СВАБОДУ
1906.
ЗЬМЕСТ.
Стар.
Хрэст на свабоду
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Хрэст на свабоду (Цётка, верш)
Прапануем да спампаваньня!
Хрэст на свабоду.
На усходзи красна неба.
Нас не дзивиць — так и трэба!
Кроў рэками льецца у мора:
Салдат гине там ад гора.
Без кашули и без хлеба.
Нас не дзивиць — так и трэба!
Гоняць сына, гоняць мужа.
Мы слухаем цара дужа!
З души бьецца скарга ў неба,
А мы маучим — так и трэба.
Казак стрэле. Жандар бьецца.
У народу спина гнецца
Ад налогау з соли хлеба
А мы плацим — так і трэба.
У Пецербурху змерли людзи:
Им прашили куляй грудзи,
Бо то з песьняй и з алтарам
Пашли з папом перед царам.
А цар сыпнуў як бы з неба.
Тысяч куляў — так и треба.
Дурняў хрисциць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў им як бы з неба,
Што больш цара не патрэба!
Тагды Гапон у грумаду
Бежиць, крычиць — „трэба ладу
Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,
Трэба биць нам гэтых шельмаў,
Трэ злизаць усих министраў,
Бюрократаў-антыхрыстаў.
чуе яще голасъ з неба,
Што цара павесиць трэба!“
З той пары Масква, Варшава,
Рыга, Вильна, Бак, Либала,
Беларусь, Литва, Расея
Гонець вон цара зладзея:
Народ чуе голос з неба,
Што больш цара не патрэба.
Бомба трах! Сяргей у шматы
Мирски бежиць аж да хаты.
Цар у страху, сенат млее,
Беданосцаў аж хварве.
Кладуць сетки, каски бляхи:
Найбольш страшаць гэта ляхи:
Циха коле, цэльне стрэле,
Такек жита гарцей меле.
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.
Небывалые часы
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Небывалыя часы
Прапануем да спампаваньня!
Небывалые часы.
И песьни зацихлы, и смеху не видна,
И дзеци старэнькими стали.
И ноты веселы музыкам браць стыдна;
Радосни струны парвали.
И хварбы артыстаў смутне рысуюць,
И цени ясны змираюць.
И вирши паэты з жалем рымуюць
И серцы кроўю сплываюць.
Мора
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Мора (Цётка)
Прапануем да спампаваньня!
Мора.
(Рэволюця народна.)
Не такое цяпер мора,
Не таки у хвилях шум:
Цяпер бурна, страшна мора!
Хвиля поўна дзиких дум.
Мора углям цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоче горы змыць.
Мора злуе, крэпнуць хвили,
З дзиким шумам бераг рвуць.
Гром грымиць за версты мили
З мора брызги ў неба бьюць.
Месцам хвили стонам рыкне;
Месцам плач зарвецца з губ,
Месцам бераг болем икне
Гром грымиць у тысяч труб.
Мора зброицца палками.
Шум русалак разбудзиў.
Запалиўся смок агнями.
Неба черны гнеў пакрыў,
Бог серчае: злая бура
Псуе вельми святу сон,
Бьецца рвецца ўся натура,
Аж дрыжиць небесный трон.
Трон дряжиць, не спяць прароки,
Бог скликае сьвяты сход,
А там радзяць, што аблоки
Мусяць штурм пусциць у ход.
Бой пачаўся. Войска Бога
Залпам палиць ў горды хвиль,
Мільён згине нова змога
Расце крэпка праз сто миль.
Растуць силы мора злога,
У размаху видзен гарт;
Не адступяць войску Бога
Бой пачаўся не на жарт.
Таки бой веками ждзецца.
Таки бой гигантаў дасць,
Ў таком бою тольки грэцца,
Ў таком бою толью пасць.
Добрыя весци
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Добрыя весьці (Цётка)
Прапануем да спампаваньня!
Добрыя весци.
Ах, браце, родны несуцца весьци
Ужо граюць марши там на ўсходзи,
Над кожнай хатай, ў кожном месци
Щабечуць птушки нам а свабодзи.
Усих злучило чароўна слова,
Жалезны обруч скуў нам далонь.
И матка даць нам гатова,
И жонца мужа вышле ў агонь,
И дзед старэнки бежиць ў дружину,
И ўнучак следам дзедза спешиць,
Хлопец, абняўши любу дзеўчину,
На барыкадах смела стаиць.
Ах, браце крэпка сила ў народзи!
Добрыя весци зусюль идуць:
Бо то мильены разам ў згодзи,
Да лепшай доли смела науць,
Ах! браце важный мамэнт? приходзіць
Важну ахвяру прыдзецца даць
На неби сонка счасця усходзиць
Тольки патрэба хмары прагнаць.
Бунтаўник
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Бунтаўнік (Цётка)
Прапануем да спампаваньня!
Бунтауник.
Снегу горы. Мароз цисьне,
Аж скрыпяць малые санки;
А Тамаш па сиўцы свисьне
Ды капытам з Мураванкі,
Так галёпам прэ да хаты,
Аж у храп нашла кабыла.
Ци не едзе ен у сваты?
Мо сумуе там дзеўчина.
Мо спешиць ён на игрыще?
Мо музыкам там играе?
Ўсё пугай свяше, свище,
Ўсё Сиўку паганяе,
Прияляцеўши ца падворка,
Сани кинуў, бежиць ў хату;
„Выбачай ты мне, свякроўка,
Выбачай и ты мне, Тату,
Выбачай и ты, Гануля,
Жонка мила, серцу люба
Птушка мая, ты зязюля,
Помни, каб тут не тужила
Выбачай сыночак родны,
Што нехрышаным пакину,
Можа будзеш ты галодны,
Можа будзеш есць мякину,
Можа станеш клясьци татку,
Можа камень за мной кинеш,
Мо пачнеш ты лаяць матку…
Бога бойся, а то зганеш.
Бацька любиць цибе вельми,
Не пацешицца да воли.
А што зробиш кали шельмы
Хочуць хапаць да неволи.
А там могуць не судзиўши
На вероўку да у гору…
Тут Тамаш слезу пралиўши
да праз дзверы да у нору.
Пад штандарам
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Пад штандарам
Прапануем да спампаваньня!
Пад штандарам.
Пад штандарам.
Не плач, матуля?
Не сердуй, татуль!
Што забили Винцуля,
Што не прыдзе адтуль,
Што чирвоны штандар
Прад народам ён нёс,
Што крычаў: Гасудар,
Ци наеўся ты слез?
Ци напіўся крыви,
Ци накрыўдзиўся нас?
Мы з:штандарам прышли:
Разплацицца ўжо час!
Штык далоў! шаблю вон!
Не стрэлай у нас салдат!
Ад прысяги Гапон
Аджагнаў цябе брат!
А тут: „плы“ Закрычаў
Капитан у седли,
И салдат задрыжаў
И даў залп у агни.
Пахистнуўся Винцуль,
Штандар цисьне ў руках.
Тут падскочиў патруль
И падцяў на штыках
Кали бризгне з грудзей
Кроў гарача дзурком,
Як крапидлам людзей,
Ахрысцила кругом.
Винцуля на руках
На магилки несуць;
А труна у венках,
И ў працеси идуць.
И жабрак и салдат
И разъеўшися пан
И шавец нибарак
И сам той капитан,
Челом бье ў след труне,
Вочи поўные слёз,
Праклинае сябе,
На сябе непохож.
І забиў, я пралиў
Пралетарцкую кроў,
Я душу зарубиў,
Заплациць я гатоў,
Капитан ашалеў
И атруты узяў,
А народ аасилеў,
Штандар у гору падняў.
И нясе и пяе
Н мыльбцы вядзе
На ворота пара
Крэпку руку нясе.
Не прапаў най Винцуль:
Ен жыве серэд нас.
Навернуўся патруль,
Прылучиўся у час
И салдат не таки,
Як тагды к нам стрэляў
Капитан неживы,
Тоб яго не пазнаў.
Неслухняны салдат
Ахвицеру гиркне;
„Я народу сын, брат“
У деманстраци идзе.
На прыказ падаць залп
У чирвоны штандар.
Выстрал пусциць на жарт
У аблокаў алтар.
А народ и пяе
Над, штандарам идзе
На варота пара
Крэпку руку пасе.
Нясе доўг у грудзях
На тыранаў цара
И приказ у вачах:
„Цару згинуць пара!“
Перэд новым годам
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Перад Новым Годам (Цётка)
Прапануем да спампаваньня!
Перэд новым годам.
Зегарак бьець, лецяць минюты,
Дзевяцьсот пяты кончу год.
Хадзу па хаци як атруты,
У жилах чую зимны лёд
З кутоў гледзяць мерцоў шкилеты,
На костки плющиць цёпла кроў
Ах страшны, страшны быў год гэты
Ище страшнейши будзе зноў,
Праз вокна бачу поўна поле:
Старых малых. АХ чую крык!
Салдат людзей там рэже, коле.
Казак дзяцей падняў на пики,
Ляциць, як вихар матка ў болю
Хватае труп малога сына,
А тут і ёй як-раз па долю
Трапляе гострая праца.
Бабулю сиву топчуць кони.
Хлапец ляжиць, без ног и рук.
Ах льецца кроў праз цэлы гони!
Ах Бог вялики, скольки мук!
А там мястэчка запалили,
Рабуюць крамы, бьюць жидоў
И там зноў трупаў навалили,
И там невинну точаць, кроў.
Несецца гром з сталиц па краю.
Вероўки шубениц скрыпяць.
Самодзержаўныхъ гицляў зграю
Народ свабодны хоче змяць
Сатрап щимиць кулак зладзейски
Засыпаў грошми подлых слух.
Яще паслушны полк гвардзейски
Яще у жандараў мае слух.
Яще працуюць чёрны сотны,
Яще баицца цёмны полк
Але як выдасць грош свой злотни,
То мусиць будзе дрэнны толк:
Гвардзеец кине. Жандар здрадзиць,
И чёрна сотня плюне у рот.
Пан Виттэ нат пакине радзиць,
Як я разлажыў — добры год!
Як я раздумаў будуць плёны,
Будзе добры уражай!
Бийце ў звоны, бийце у звоны!
Новы год народ, страчай!
Бура идзе
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Бура ідзе
Прапануем да спампаваньня!
Бура идзе.
Зноў нависли цёмны хмары
Зноў туманы неба крыюць.
Зноў на свеци ходзяць мары.
Зноў крапчей нам вихры выюць.
Зноў падходзиць для нас бура;
Зноў маланки бегуць радам.
Зноў шалее ўся натура;
Зноў засыпле свежим градам!
Ласы
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
Іншыя публікацыі гэтага твора:
Ласы (Цётка)
Прапануем да спампаваньня!
Ласы.
Вот каб я быў сицилист, дык аще стрельбу меў,
Тоб я так греў:
Станавых, стражникоў, земских и других сабак!
А то штож — тольки кулак!
Прыходзяць сицилисты, писульки прыносяць,
Бунтавацца просяць.
А каб жеж дали, хаця пораху жменку, писталет, дубельтоўку,
Аддаў бы апошню залатоўку
За кули и шрот,
Бо так гэты род надаеў! так уеўся ў восьци
Такой нагнаў злосьци!
Што ани ратунку!
Станавы пан, земски яще больши,
А хто гад найгорши —
Дык стражник з Заполя!
А каб яго не доля!
Былоб каму губиць свет!
А каб яго прапаў след!
Гэтаж сьвине пасвиў два роки
У нашого Петра Сароки,
З пастуха пашоў да земскаго хурманом,
Пан — стражник шишка.
А цяпер царски ваконом
А каб табе спухла кишка!
Каб табе вылезли вочи,
Каб ты не меў спакою ни ў дзень, ни ў ночи!
Як ты стармасиў мяне
Як я ў халодной сядзеў праз цибе,
Набрахаў, аскаржиў, дали медаль:
Тольки што не маю стрэльбы жаль,
Але я не дарую, плясну!
Хоць паленам па мазгавищи, як у свечку ясну!
Хоць у нас таких шельмаў шмат;
Але и метуць!
Што дзень бьюць,
Пачаўши з сената,
Аж да стражниковаго брата,
То бомбаў, то з писталета;
Што дзень гине апалета!
Бо то гэтай драбезы и памножиў цар.
А кармиць мусиць гаспадар.
Знаким тым мужик.
А ведама: кожны з царавыхъ слуг прывык
Акром пэнси грабиць мужика.
И чим спрытнэйша рука,
Тым чины скарей идуць.
Глядзи министр ганарал!
А за што? за тое, што сказаўши па расейску („варавал“),
А як мужикоў, так за палена дроў
Садзяць на пяць гадоў!
Ось як нас, што не хяцели гарэлки пиць
Ды падаткоў плациць.
То так казаки зсеки,
Што ўжо не будзе горщ бялець у пекли:
А посьле мяне и ище двох
Засадзили у абтрох.
Сядзели. Алеж там рожнаго народу шмат!
Вот не раўнюючи, як у касьцели…
Тольки што праўда, так ксёндзоў не нат.
Але усё таки аднаго мели.
И добрыж быў чалавек!
Не забуду век,
Як мы у цюрме раблай галодну забастоўку.
То так уси пад канец маркотными стали
Што найбольш спали
Тольки ксёндз ды яще салдат,
Як запеюць „Марсылянку“, брат!
Так па ниволи уси устаем
И разам песьню пяем.
После мяне випусьцили, а ксёндз дык там астаўся
З сьзезми ён са мною развитаўся
Навучаў, прасиў, крычаў нат у след.
Не гультуй, Петрук, помни на той свет
Гани каго трэба
Бо не убачиш неба,
Бо мы табе станем сницца,
Кали не будзеш мсцицца.
Ну дык я цяпер Петрук, ратуючи душу,
Прывазане мушу
Спаўняць ў лёт.
Каб тольки шрот,
Дубэльтоўку мець, писталет
Так ось пралажу след!
Наведу масты з мацерьялу,
Каб дасталося не тольки стражняку, станавому земскому
Але и папу генералу
Знаким тым губэрнетору нашай губерни.